ГУДО «Докшицкий районный центр детей и молодёжи»

Апрель 2022

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году гістарычнай памяці, вучні Парплішчаская школы працягваюць падарожжа па малой радзіме. 9 красавіка яны наведаліся на Валкалацкую зямлю. Вучні пабывалі ў касцёле Святога Яна Хрысціцеля. Ксёндз-пробашч Алег пазнаёміў навучэнцаў з гісторыяй будаўніцтва і развіцця валкалацкага касцёла, расказаў пра цуды, што адбываліся на валкалацкай зямлі. Пабывалі вучні і ў гасцёўні “Бабулін куфэрак”, што размясцілася ў Гарадзішчанскай сельскай бібліятэцы-клубе. Дзеці здзейснілі завочнае падарожжа ў мінулае, пазнаёміліся з традыцыямі  і побытам беларусаў. Мясцовыя фалькларысткі Матошка Юзэфа Іосіфаўна і Янкавіч Ванда Іосіфаўна не толькі расказалі пра сакрэты і традыцыі  народнага ткацтва, але і паказалі як ткуцца беларускія дываны. Дзеці і самі змаглі паспрабаваць сябе ў ролі ткачоў.

 Падарожжа атрымалася цікавым і запамінальным.

 





Вернуться в раздел Апрель 2022
Соседние подразделы:
Январь 2022
Февраль 2022
Март 2022
Сентябрь-Октябрь 2022
Ноябрь 2022
Архив 2021 год

Год качества

1944-2024

80 гадоў вызвалення Беларусі

Экспедиция

Маршрутами памяти. Маршрутами единства

Мы на YouTube

Поезд Памяти - 2024

"Патриот.by"

Интерактивная платформа патриотического воспитания

Занятость учащихся

Шаг в профессию

Молодёжный патриотический центр