ГУДО «Докшицкий районный центр детей и молодёжи»

Главная

Государственное учреждение дополнительного образования «Докшицкий районный центр детей и молодёжи»
Рэспубліканскі конкурс юных майстроў па мастацкім роспісе

27 красавіка 2023 года ў нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭкспа” праходзіў Рэспубліканскі конкурс юных майстроў па мастацкім роспісе, які спрыяў патрыятычнаму і духоўна-маральнаму выхаванню навучэнцаў праз далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны. Удзельнікамі конкурсу сталі навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў – пераможцы абластных этапаў. Паспяховым стаў удзел у абласным этапе конкурсу для навучэнцаў Цэнтра дзяцей і моладзі. У намінацыі “Роспіс па дрэве” дыплом III ступені атрымала навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Прырода і фантазія” Дзяруга Уладзіслава. Таксама ў намінацыі “Роспіс па тканіне”дыпломам III ступені была адзначана навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Выяўленчае мастацтва” Ганна Корсак.

А Дар’я Струпавец у гэтай жа намінацыі была ўзнагароджана  дыпломам I ступені і атрымала права стаць адной з 46 удзельнікаў рэспубліканскага этапу конкурсу, якія прадстаўлялі з усіх рэгіёнаў краіны.

Рэспубліканскі конкурс праводзіўся па трох намінацыях: “Роспіс па дрэве”, “Роспіс па шкле”, “Роспіс па тканіне”. Юным майстрам было прапанавана выканаваць творчую работу, якая прадстаўляла сабой вырабы як традыцыйнага народнага роспісу, так і сучаснага напрамку з улікам рэгіянальных народных традыцый. На выкананне задання адводзілася тры гадзіны. За гэты час пад кіраўніцтвам педагога Краско Вольгі Сяргееўны Дар’я змагла паказаць сваё майстэрства і выканаваць творчае заданне на высокім узроўні. Па выніках Рэспубліканскага конкурсу юных майстроў па мастацкім роспісе Дар’я ўзнагароджана дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Віншуем Дар’ю і жадаем ёй твочага пошуку, новых ідэй і будучых поспехаў!



Вернуться в раздел Главная

Год качества

1944-2024

80 гадоў вызвалення Беларусі

Экспедиция

Маршрутами памяти. Маршрутами единства

Мы на YouTube

Поезд Памяти - 2024

"Патриот.by"

Интерактивная платформа патриотического воспитания

Занятость учащихся

Шаг в профессию

Молодёжный патриотический центр